u/NewPreparation1630

Фолк, эмбіент і дум-метал. «Шлях» - трэк з новага альбома Цішыні Успамінаў: калі беларуская балада не змяшчаецца ў межах жанраў
▲ 37 r/belarus+4 crossposts

Фолк, эмбіент і дум-метал. «Шлях» - трэк з новага альбома Цішыні Успамінаў: калі беларуская балада не змяшчаецца ў межах жанраў

Spotify | Bandcamp | Apple Music | YouTube Music | YouTube

Альбом «Міжсьветы» - гэта гук, які нарадзіўся дзесьці паміж палескімі балотамі, старадаўнімі матывамі і тым, што звычайна прыходзіць толькі ў снах. Гэта падарожжа праз туман, агонь, памяць і цішыню.

Асаблівае месца ў альбоме займае сумесная праца Цішыні Успамінаў і Belle Morte «Шлях» - для тых, хто хоча пачуць беларускую музыку за межамі чаканага.

Гэта момант, дзе альбом «Міжсьветы» канчаткова перастае быць проста фолк-эмбіентам.

Трэк пачынаецца як туманная фолк-балада, але паступова ператвараецца ў цяжкую, амаль тэатральную містэрыю ў чатырох актах. Тут славянскія матывы сустракаюцца з дум-металам, чысты жаночы вакал - з гроўлам, а лірычная прыгажосць - з адчуваннем, зямля сыходзіць з-пад ног.

u/NewPreparation1630 — 1 day ago