u/ChaikaNnij

Байкі пра Чарнобыль

Усім прывітаньне! 40 гадоў прайшло, як Чарнобыль бомбануў, і я сядзеў, успамінаў байкі, якія чуў пра яго, жывучы ў Беларусі.

Першая простая: мне распавядалі, што першы час радыяцыя зайшла ў прадукты, і людзі калібравалі радыяцыйныя дазымэтры па згушчаным малацэ.

Таксама памятаю: ехаў яшчэ, будучы школьнікам, у трамваі ў Менску і гаварыў зь ліквідатарам ЧАЭС (ён кандуктару паказаў пасьведчаньне), і ён распавядаў, што яны ў 90-я рабілі замеры радыяцыі, і радыяцыйныя плямы былі ў Менску, напрыклад каля Трактарнага заводу.

Гэта пара найбольш запомненых. Ці ёсьць у вас такія і наколькі яны праўдзівыя?

reddit.com
u/ChaikaNnij — 2 days ago